Інцыдэнт у Ябланкаве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інцыдэнт у Ябланкаве — падзеі, якія адбыліся ў ночы з 25 на 26 жніўня 1939 году на славацка-польскай мяжы ля гораду Ябланкаў.

Паводле першага пляну фюрэра Адольфа Гітлера, нямецкая атака на Польшчу была заплянаваная на 26 жніўня 1939 году. У шматлікіх месцах нямецка-польскай, чэска-польскай і славацка-польскай мяжы павінны былі выступіць мясцовыя дывэрсанты. Адна з такіх дывэрсанцкіх групаў пад кіраўніцтвам паручніка Ганса Гэрцнэра была прызначана да захопу чыгуначнай станцыі Масты ля Яблонкава і чыгуначнага тунэлю пад Яблонкаўскім перавалам.

Калі 25 жніўня Гітлер прызначыў новы тэрмін атакі на 1 верасьня, ня ўсе адзінкі дывэрсантаў атрымалі зьвесткі пра гэта. Група Гэрцнэра заняла толькі станцыю чыгункі і хаця не змагла заняць тунэль (яе ўжо пільнавалі польскія жаўнеры, якім паведаміла пра захоп тэлефаністка з станцыі), чакала там сёмую дывізію. Калі дывэрсанты ранкам атрымалі інфармацыю, што вайна яшчэ не пачалася і што дапамогі яны не атрымаюць, адыйшлі ў горы.

Не ўдалося заняць тунэль немцам таксама і падчас вайны; 1 верасьня яго ўзарвалі польскія вайскоўцы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]