Перайсьці да зьместу

Гета (Данія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ге́та — тэрмін, якім улады і СМІ Даніі называюць сацыяльна праблемныя раёны зь пераважным неэўрапейскім насельніцтвам[1][2]. Сьпіс гета апублікаваны Міністэрствам транспарту, будаўніцтва і жыльля Даніі.

Каб трапіць у сьпіс гета, раёну дастаткова адпавядаць 3 зь 5 крытэраў:

  • Вялікая колькасьць жыхароў ня маюць працы і адукацыі. Прызнаецца толькі адукацыя, зацьверджаная дацкім урадам;
  • Вялікая колькасьць жыхароў толькі з пачатковай адукацыяй;
  • Вялікая колькасьць жыхароў зь нізкім узроўнем даходаў;
  • Вялікая колькасьць жыхароў, асуджаных за злачынствы (прынамсі ўтрая большая колькасьць, чым у сярэднім па краіне);
  • Больш за палову жыхароў паходзяць не з краінаў Захаду ці зьяўляюцца нашчадкамі мігрантаў не з краінаў Захаду[3].

Гэтым крытэрам паводле стану на 8 траўня 2018 адпавядалі 30 гета. Калі раён трапляе ў сьпіс гета чатыры гады запар, ён заносіцца ў сьпіс суворых гета. Паводле стану на 11 траўня 2018 налічвалася 16 такіх гета[4]. Асобы, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу: ці то выплаты, ці то адукацыю, ці то інтэграцыю ў грамадзтва — ня маюць права сяліцца ў гэткіх гета.

  1. Kasper Duncan Gram. Hvad betyder ghetto egentlig? (дацк.) // DR, 2 студзеня 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  2. Her er den nye ghettoliste: Rekordfå ghettoområder i Danmark (дацк.) // Berlingske, 1 сьнежня 2017 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  3. Nørgaard, Trine (9 траўня 2018) Disse boligområder er nu på ghettolisten (дацк.). DR. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  4. Jeppesen, Issa (11 траўня 2018) Flertal forbyder kontanthjælpsmodtagere at flytte i ghettoer (дацк.) Politik. DR. Праверана 20 жніўня 2018 г.