Гергард Родэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герхард Родэ»)

Гергард Родэ (па-нямецку: Gerhard Rode; пам. у 1320 годзе) — комтур[1] самбійскі. У некаторых крыніцах пазначаецца як войт самбійскі[2][3], аднак паводле камэнтатараў гэта было непраўдападобна.

У 1320 годзе ўдзельнічаў у крыжацкім нападзе на Меднікі. Падчас бітвы пад Меднікамі дастаўся ў няволю. Пасьля быў спалены ў ахвяру богам[3] разам з канем, зь якім быў зьвязаны[1]. У пісьменных крыніцах Тэўтонскага Ордэну былі зафіксаваныя толькі два гэтакія прыпадкі ў жамойцінаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Emil Kierski, Starożytności polskie. Ku wygodzie czytelnika porządkiem abecadłowym zebrane, Tom 2, Poznań, Nakładem księgarni Jana Konstantego Żupańskiego, 1852, s. 741.
  2. ^ а б Хроніка Пётра з Дуйсбурга у расейскім перакладзе з камэнтарамі.  (рас.)
  3. ^ а б Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 941