Перайсьці да зьместу

Герсьвінта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Герсьвінта[1], Герсьвінда (? — па 800) — канкубіна імпэратара франкаў Карла Вялікага.

Упамінаецца яе сучасьнікам храністам Эйнгардам: «[Karolus] habuit concubinas, Gersuindam Saxonici generis, de qua ei filia nomen Adaltrud nata est…».

Сьцверджаньне, што яна была дачкой Відукінда, караля саксаў і галоўнага супраціўніка Карла Вялікага, ня мае грунту.

Нарадзіла (каля 798 году) дачку Адэльтруду[2].

  1. ^ Neues Jahrbuch. — Wien, 1884. S. 56.
  2. ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (Nouvelle histoire généalogique de l’auguste maison de France. Vol. 1). — Villeneuve-d’Ascq, 1993. P. 200, 208.