Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі
Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 2 сьнежня 2009 году |
Выкарыстаньне | прэзыдэнт Паўночнай Македоніі |
Аўтар гербу | Стаянч Велічкоўскі, Петар Гайдаў Ёван Ёваноўскі |
Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі — афіцыйны герб прэзыдэнта краіны. Герб або эмблема была прынятая 2 сьнежня 2009 году, па ініцыятыве прэзыдэнта Македоніі Георге Іванава з боку геральдыстаў Стаянча Велічкоўскага, Петара Гайдава і Ёвана Ёваноўскага з Асацыяцыі Македонскай геральдыкі[1].
Герб складаецца з Македонскага сьцяга ў шчыце. Пад шчытом з македонскім сьцягам — вянок з Македонскага дубу з васьмю лістамі і васьмю жалудамі[1]. Гэта першы герб прэзыдэнта Македоніі, да 2009 году прэзыдэнт не меў уласнага герба. Аднак на сёньняшні дзень прэзыдэнт Македоніі ня мае ўласнага сьцяга.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб складаецца са шчыта, на якім намаляваны нацыянальны сьцяг Македоніі. Шчыт мае форму гішпанскага шчыта і выкладзены прамянямі зваротных колераў. Пад шчытом знаходзіцца вянок з Македонскага дубу, які служыць апорай для гербу. Кожная галіна Македонскага дубу мае восем лістоў і жалудоў, што адпавядае колькасьці галін Дзяржаўнага сьцяга. Усяго ёсьць шаснаццаць лісточкаў і шаснаццаць жалудоў. Колеру гербу — гэта македонскія нацыянальныя колеры.[2]