Георгі Амастрыдзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Георгі Амастрыдзкі
Сьвяты
Імя Γεώργιος
Нарадзіўся 750—760
Кромна, Пафлягонія, Бізантыйская імпэрыя
Памёр 3 сакавіка 802—811 або 825
Амастрыда, Пафлягонія, Бізантыйская імпэрыя
У ліку сьвяціцеля
Дзень памяці 5 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] ў высакосны год, 6 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] ў невысакосны; бізант. 8 лютага
Падзьвіжніцтва праведны лад жыцьця; сілай малітвы пазбавіў места ворагаў; цуды па сьмерці.

Гео́ргі Амастрыдзкі (750/760, Кромна, Пафлягонія, Бізантыйская імпэрыя — 3 сакавіка 802—811 або 825, Амастрыда, Пафлягонія, Бізантыйская імпэрыя) — хрысьціянскі сьвяты, праведнік, манах, заступнік, япіскап (пазьней архіяпіскап) Амастрыду.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі Георгія — Феадосі і Мігефа — амаль да старасьці заставаліся бязьдзетнымі, але дзякуючы малітвам у іх нарадзіўся сын. У трохгадовым веку хлопчык упаў у вагонь, і, хоць яго адразу выцягнулі, абедзьве рукі і адна нага на ўсё жыцьцё засталіся зьнявечаныя шнарамі. Па дасягненьні паўналецьця выхоўваўся ў дзядзькі-архірэя, праз пэўны час таемна сышоў у Сырыю, дзе праз пэўны час пастрыгся ў манахі.

Імаверна, пасьля скону япіскапа Рыгора (к. 790) Георгі быў абраны на катэдру Амастрыды, і яго гвалтам забралі з манастыра. Георгі дабіўся для катэдры аўтакефаліі ад Гангрскай мітраполіі. У часе нашэсьця арабаў бяззбройны з малітвай абышоў муры Амастрыды, абараніўшы яе ад разбурэньня. Сваім заступніцтвам уратаваў амастрыдзкіх купцоў, асуджаных на сьмерць у месьце Трапэзундзе (цяпер Трабзон, Турэччына) за нібыта парушэньне мытных правілаў: пачуўшы іхнія адчайныя малітвы, Георгі неадкладна выправіўся ў Трапэзунд. Аднак мясцовы ваявода адмовіўся адпусьціць купцоў, і тады ягоная супруга асьлепла. Калі ваявода ачуліўся і адпусьціў вязьняў, жанчына стала відушчай.

Георгі сканаў у часе валадараньня імпэратара Нікіфара I (802—811). Вядомы сваімі цудамі і пасьля гэтага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]