Перайсьці да зьместу

Генацыд украінцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краіны, якія афіцыйна прызнаюць генацыд украінцаў падчас расейскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе актам генацыду (2022 год)

Генацы́д украі́нцаў (па-ўкраінску: геноцид українців) або этнацы́д украінцаў (па-ўкраінску: етноцид українців) — гэта мэтанакаваныя кампаніі поўнага альбо частковага зьнішчэньня ўкраінскага народа, арганізаваныя й праведзеныя маскоўскімі/маскальскімі дзяржавамі. Яе ключавымі складнікамі былі масавыя забойствы сялянаў праз Галадамор, рэпрэсыі супраць украінскай інтэлігенцыі (расстралянае адраджэньне), русыфікацыя Ўкраіны й украінскай мовы, зьнішчэньне ўкраінскай царквы, дэпартацыя ўкраінцаў і наступнае засяленьне ўкраінскіх земляў іншымі нацыянальнасьцямі.

Падчас шырокамаштабнага маскальскага ўварваньня ва Ўкраіну, калі сталі вядомыя ахвяры масавых расстрэлаў у Кіеўскай вобласьці, на сайце маскальскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва РЯ Навіны быў апублікаваны артыкул з абгрунтаваньнем генацыду ўкраінцаў, у якой зьмяшчаюцца заклікі да правядзеньня рэпрэсый, дэўкраінізацыі, дээўрапеізацыі, генацыду народа.[1][2][3][4][5][6] Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што артыкул на сайце дзяржаўнага маскальскага агенцтва РА Новости, у якім абгрунтоўваецца генацыд украінцаў, будзе адным з доказаў будучага трыбунала[7].