Гарадзкое паселішча
Выгляд
Гарадзкое паселішча — тып муніцыпальнага ўтварэньня ў Расеі, якое ўяўляе сабой горад ці пасёлак, у якім мясцовае самакіраваньне ажыцьцяўляецца насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіраваньня. Гарадзкія паселішчы, якія не зьяўляюцца гарадзкімі акругамі ўваходзяць у склад муніцыпальных раёнаў.
У склад земляў гарадзкога паселішча могуць уваходзіць адзін горад або адзін пасёлак, а таксама ў адпаведнасьці з генэральным плянам гарадзкога паселішча тземлі, якія прызначаны для развіцьця яго сацыяльнай, транспартнай і іншай інфраструктуры (уключаючы землі пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца муніцыпальнымі ўтварэньнямі).