Перайсьці да зьместу

Гаплягрупа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гаплягрупа (ад грэц. ἁπλούς haploûs 'адзінкавы, адзінкавы, просты') — група падобных гаплятыпаў, якія маюць агульнага продка, у якога адбылася мутацыя, якая перайшла ўсім нашчадкам (звычайна гэта палімарфізм аднаго нуклеатыду).

Гэты тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў генэтычнай генэалёгіі, дзе вывучаюцца гаплагрупы Y-храмасомы (Y-ДНК), мітахандрыяльнай ДНК (мтДНК) і ГКГ-гаплягрупы. Y-храмасомы агульныя для пэўнай групы людзей — нашчадкаў аднаго продка. Y-храмасома (Y-ДНК) перадаецца толькі паводле бацькоўскай лініі (ад бацькі да сына), мтДНК — водле матчынай лініі (ад маці да абодвух сыноў і дачок). Гэтыя два тыпы ДНК ніколі не камбінуюцца, гэта значыць яны зьмяняюцца толькі праз выпадковыя мутацыі ў кожным пакаленьні[1].

  1. ^ Тищенко К. М. Гени, мова Україна // Український Тиждень. № 16 (233), 20—26.04.2012. С. 28.