Ганасомы
Палавыя храмасомы, ці ганасомы — храмасомы, набор якіх адрозьнівае мужчынскія і жаночыя асобіны ў жывёл і расьлін з храмасомным вызначэньнем полу.
Па традыцыі палавыя храмасомы ў адрозьненьне ад аўтасом, якія пазначаюцца парадкавымі нумарамі, пазначаюцца літарамі X, Y, Z ці W. Адсутнасьць палавой храмасомы пазначаецца лічбай 0. Як правіла, адзін з палоў вызначаецца наяўнасьцю пары аднолькавых палавых храмасом (XX ці ZZ), а іншы — камбінацыяй дзьвюх няпарных храмасом ці наяўнасьцю толькі адной палавой храмасомы (XY, ZW, X0, Z0). Пол, які мае дзьве аднолькавыя палавыя храмасомы, прадукуе гамэты, якія не адрозьніваюцца па палавых храмасомах, гэты пол завецца гомагамэтным. У пола, вызначанага наборам няпарных палавых храмасом, палова гамэт нясе адну палавую храмасому, а палова гамэт — іншую палавую храмасому, гэты пол завецца гэтэрагамэтным. У чалавека, як ва ўсіх сысуноў, гомагамэтны пол — жаночы (XX), гетэрагамэтны пол — мужчынскі (XY). У птушак, насупраць, гетэрагамэтны пол — жаночы (ZW), а гомагамэтны — мужчынскі (ZZ). У некаторых выпадках пол вызначаецца не адной, а некалькімі парамі палавых храмасом. Напрыклад, качканос мае пяць пар палавых храмасом, жаночы пол задаецца камбінацыяй XXXXXXXXXX, а мужчынскі — XYXYXYXYXY. Падрабязьней гл. вызначэньне полу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асланян М. М., Солдатова О. П. Генетика и происхождение пола. Учебное пособие для студентов, обучающихся по направлению «биология». — М.: Авторская академия; Товарищество научных изданий КМК, 2010. — 114 с — ISBN 978-5-91902-001-1
- Коряков Д. Е., Жимулев И. Ф. Хромосомы. Структура и функции. — Новосибирск: Из-во СО РАН, 2009. — 258 с — ISBN 978-5-7692-1045-7
- Жимулёв И. Ф. Общая и молекулярная генетика:курс лекций для студентов 3-го курса. Глава 13. Генетика определения пола. Официальный сайт НГУ. Праверана 2013-05-28 г. Архіўная копія ад 2013-05-28 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навошта патрэбна Y-храмасома?. Кампутэра-online (23.06.2003). Праверана 2013-05-28 г.
- Нудэльман Рафаіл Y-храмасома: жыццё і лёс. «Веды-сіла». Праверана 2013-05-28 г. Архіўная копія ад 2013-05-28 г.
- Пол вызначае не толькі Y-храмасома. Інфармацыйнае агенцтва «Каментатар» (2009-08-26). Праверана 2013-05-28 г. Архіўная копія ад 2013-05-28 г.