Ганапор
Ганапора ці ганапор ці генітальная адтуліна — спэцыялізаваная адтуліна, якой адкрываецца ў навакольнае асяродзьдзе тая ці іншая пратока палавой сыстэмы ў шматклеткавых жывёл. Лік і набор ганапораў аказваецца розным у прадстаўнікоў розных таксанамічных груп. У жывёл з добра дыфэрэнцыяванай палавой сыстэмай ганапорам у самцоў адкрываецца семявывяргальны канал, а ў самак — вагінальная і маткавая пратокі.
У большасьці груп шматклеткавых палавыя залозы — зыходна парныя органы, а пратокі кожнай залозы адкрываліся ўласнай адтулінай, разьмешчанай сымэтрычна адносна мэдыяльнай плоскасьці цела. Няпарныя ганапоры ўзьнікалі шматкроць шляхам збліжэньня і зьліцьця дыстальных частак пратокаў (напрыклад, у хрыбетных) ці рэдукцыі адной з палавых залоз (напрыклад, у чэраваногіх малюскаў).
Часта спэцыялізацыя генітальных адтулін апыняецца няпоўнай. У прыватнасьці, нярэдка яны выступаюць у ролі нэфрапораў — адтулін пратокаў выводнай сыстэмы.