Перайсьці да зьместу

Галацічаск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галаці́часк (летапісны — Голотическ) — сярэднявечны горад, імаверна, у Полацкай зямлі. Згадваецца ў летапісе «Аповесьць мінулых гадоў» («Повесть временных лет») пад 1071 годам у кантэксьце фэадальнай барацьбы паміж кіеўскімі і полацкамі князямі: «Победи Ярополк Всеслава у Голотичьска». У «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» канца 14 — пачатку 15 стагодзьдзя названы сярод «літоўскіх» гарадоў. Месцазнаходжаньне Галацічаску дагэтуль нелякалізавана. Назва верагодна паходзіць ад гідроніма. Дасьледнікі традыцыйна зьвязваюць горад з тэрыторыяй Полацкай зямлі. Паколькі Яраполк у той час быў менскім князям, а Ўсяслаў ішоў супраць яго, найбольш слушна шукаць Галацічаск недзе ля Менску — прапануюць сёньняшні Голацк. Але спробы атаесаміць Галацічаск з Голацкам ці некаторымі іншымі сучаснымі геаграфічнымі аб’ектамі Беларусі не знайшлі археалягічнага пацьверджаньня.