Гайла
Выгляд
Гайла | |
лац. Geylo | |
біскуп Лянгры | |
---|---|
880 — 888 | |
Дзейнасьць | палітык, манах |
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 28 ліпеня 888 |
Гайла (лац. Geylo[1]; 28 ліпеня 888) — біскуп Лянгры (з 880).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын і цёзка графа Гайлы. Быў абатам Флявіньі ў 866—870 гадох[2] і Турну ў апошнія гады валадараньня Карла Лысага. У 879 годзе каранаваў Бозу Праванскага ў Мантайле; Бозо, сваім парадкам, зрабіў яго біскупам Лянгры.
За час свайго кароткага тэрміну знаходжаньня на біскупскай катэдры значна павялічыў зямельныя ўладаньні і правы дыяцэзіі Лянгра, што стала знакам палітычнай празорлівасьці. Азначаўся як амбіцыйны прэлят, які спрабаваў пашырыць часовую ўладу сваёй катэдры настолькі далёка, наколькі гэта магчыма за валадараньнем слабых Каралінгаў[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bouchard C. B. The Cartulary-Chronicle of St-Pierre of Béze. — University of Toronto Press, 2019. P. 99—102, 113, 117
- ^ Bouchard C. B. The Cartulary of Flavigny, 717—1113. — Cambridge, MA: Medieval Academy of America, 1991. P. 146.
- ^ MacLean S. Kingship and Politics in the Late Ninth Century: Charles the Fat and the End of the Carolingian Empire. — Cambridge University Press, 2003. P. 110.