Беларускае генэрал-губэрнатарства
Беларускае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае генэрал-губэрнатарства — генэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.
Віцебскае генэрал-губэрнатарства ўтворанае ў 1801 пасьля падзелу Беларускай губэрні на дзьве і ўлучала Магілёўскую і Віцебскую губэрні. Цэнтар — Віцебск. З 27 лютага 1802 року афіцыйна завецца «Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства».
У 1823 року генэрал-губэрнатарства рэарганізаванае, у ягоны склад улучаныя чатыры губэрні — Віцебская, Магілёўская, Смаленская і Калуская. Генэрал-губэрнатарства атрымала назву «Віцебскае, Смаленскае і Магілёўскае» з цэнтрам у Віцебску. 8 студзеня 1831 са складу генэрал-губэрнатарства вылучаная Калуская губэрня і ўлучаная Менская. У сувязі з паўстаньнем у Менскай губэрні 8 красавіка 1831 прызначаны ваенны губэрнатар, і генэрал-губэрнатарства да ліквідацыі ў 1856 улучала 3 губэрні: Віцебскую, Магілёўскую і Менскую.
Генэрал-губэрнатары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1801 — студзень 1803 Аляксандар Рымскі-Корсакаў
- 1803—1806 Іван Міхельсон
- 1806—1811 вакансыя
- 1811—1822 Аляксандар Вюртэмберскі
- 1823 — 10 траўня 1836 Мікалай Хаванскі
- 10 траўня 1836—1845 Пётар Д’якаў
- 1845-29 траўня 1853 Андрэй Галіцын
- 2 чэрвеня 1853—1855 Павал Ігнацьеў
- 1855 — 17 лютага 1856 Міхаіл Урусаў
Пскоўскія і магілёўскія генэрал-губэрнатары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пэрыяд ад далучэньня ўсходняй Беларусі да Расейскай імпэрыі ў 1772 року (пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай) да ўтварэньня Беларускай губэрні на прыкладна той самай тэрыторыі (Магілёўская і Пскоўская губэрні) існавала Пскоўскае і Магілёўскае намесьніцтва на чале з:
- 1773 — люты 1782 Захар Чарнышоў
- 1782—1796 Пётар Пасэк[1]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пётар Багданавіч Пасэк (рас.)