Вільсандзі (нацыянальны парк)


Ві́льсандзі (па-эстонску: Vilsandi rahvuspark) — найстарэйшы нацыянальны парк у Эстоніі, разьмешчаны ў павеце Саарэмаа. Складаецца з часткі вострава Вільсандзі, шэрагу дробных астравоў да захаду ад вострава Саарэмаа, а таксама паўвострава Харылайд вострава Саарэмаа.
Створаны 14 жніўня 1910 року як птушыны запаведнік, з 1957 — ахоўная тэрыторыя. Нацыянальны парк заснаваны 21 верасьня 1971 року. Ягоная плошча складае 237,6 км², зь якіх 105 км² займае мора. У Вільсандзі пражываюць 247 відаў птушак, каля 80 відаў рыб, каля 500 відаў імхоў і лішайнікаў.
Гэта высокаадчувальная экасыстэма, якая выкарыстоўваецца пералётнымі птушкамі як месца гнездаваньня і выседжваньня птушанят. Паляваньне забароненае.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вільсандзі (нацыянальны парк) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.)
- Агенцтва па вакольным асяродзьдзі (эст.)