Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:WPCleaner/Усталяваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

WPCleaner2.02 (08 верасьня 2019 г.; 6 гадоў таму)

WPCleaner

Агульная інфармацыя

Абмеркаваньне

Абмяркуйце праграму

Выпраўленьні

Правілы выпраўленьня

Дапамога · Book icon Кніга · ЧаП

Дакумэнтацыя

Усталяваньне

Дапамога ў усталяваньні

Паведаміць пра памылку ці запытаць паляпшэньня Канфігурацыя (дапамога, шаблён) · Разьдзелы · Мовы · Карыстальнікі · Выявы

WPCleaner напісаны на Java, таму перад ягоным усталяваньнем неабходна мець усталяваную Java ня меней 7-й вэрсіі.

Усталяваньне праз Java Web Start

[рэдагаваць код]

Найпрасьцей усталяваць WPCleaner праз Java Web Start, дастаткова толькі ўвесьці адрэсу ўсталяваньня WPCleaner ў вэб-броўзэры, і ўсталяваньне працягнецца аўтаматычна. Вось некалькі прыкладаў усталяваньня:[a]

Калі сьцісла, дык усталяваньне адбываецца наўпрост з гэтае адрэсы (альбо гэтае ў выпадку праблемаў). Падчас усталяваньня ў вакне зьявіцца запыт пацьверджаньня Вашага даверу да гэтай праграмы; Вы мусіце прыняць яго, каб працягнуць усталяваньне, і дазволіць выкарыстаньне WPCleaner. Гэта патрэбна зь дзьвюх прычынаў:

  • каб WPCleaner меў досяг да Вікіпэдыі.
  • каб WPCleaner мог захоўваць Вашыя налады.

Гэты спосаб усталяваньня мае перавагу, паколькі аўтаматычна абнаўляецца пры выхадзе новай вэрсіі. Пры кожным запуску Java Web Start правярацьме, ці ёсьць новая вэрсія, і аўтаматычна яе загружацьме. (Заўвага: калі Java Web Start ўжо была запушчаная, абнаўленьне загрузіцца толькі пры наступным запуску праграмы).

Заўвага: калі Вы напаткаеце дзіўныя памылкі пры спробе запуску WPCleaner (памылка подпісу, памылка «сыстэма ў офляйне», …), гэта можа быць праблема кэшу Java Web Start. Такое здараецца рэдка, аднак некалькі разоў з такімі праблемамі зьвярталіся. У такім выпадку можаце паспрабаваць дзьве рэчы:

  • Ачысьціць кэш Java. Пад Windows гэта можна зрабіць у Панэлі канфігурацыі / Java / Часовыя файлы інтэрнэту / адлюстраваць / Рэсурсы.
  • Дэінсталяваць WPCleaner і ўсталяваць наноў.

Ручное ўсталяваньне

[рэдагаваць код]

Можна таксама ўсталяваць WPCleaner уручную, спампаваўшы гэты файл[b]. У гэтым выпадку абнаўленьні таксама варта ставіць уручную, наноў спампоўваючы файл WikipediaCleaner.jar.

Каб запусьціць WPCleaner:

java -jar WikipediaCleaner.jar

або

java -classpath WikipediaCleaner.jar org.wikipediacleaner.WikipediaCleaner

У Windows звычайна дастаткова двойчы пстрыкнуць па файле WikipediaCleaner.jar.

Праверана на:

  • Debian GNU/Linux «testing» amd64 з java праз sun-java6-jre.
  • OpenSUSE (11.x) Linux з Sun Java6-jre
  • Ubuntu Lucid Lynx 10.04 (Linux 2.6.32-21-generic GNOME 2.30.2) amd32 з sun-java6-jre.
  • Kubuntu (Xenial Xerus/16.04) Linux з OpenJDK 8

Сеткавая канфігурацыя

[рэдагаваць код]

Калі ў вас асаблівае сеткавае падлучэньне (проксі, …), можа патрабавацца дадатковая канфігурацыя.

Перанос наладаў на іншы кампутар

[рэдагаваць код]

У Windows WPCleaner большасьць сваіх наладаў захоўвае ў сыстэмным рэгістры. Калі Вам патрэбна мець WPCleaner са старой канфігурацыяй на іншым кампутары, проста скапіюйце частку рэгістру са старога на новы кампутар.

Каб скапіраваць у Windows канфігурацыю з рэгістру, можна скарыстаць Regedit:

  1. На старым ПК націсьніце Пуск > Выканаць…
  2. Набярыце regedit і націсьніце OK
  3. Абярыце каталёг HKEY_CURRENT_USER\Software\JavaSoft\Prefs\org\wikipediacleaner
  4. Націсьніце Файл > Экспарт…
  5. Абярыце імя файлу і націсьніце Захаваць
  6. Скапіюйце файл *.reg са старога ПК на новы
  7. На новым ПК пстрыкніце правай кнопкай мышкі па *.reg-файле і абярыце Злучыць
  8. На запыт «Вы ўпэўненыя, што хочаце дадаць зьвесткі?» націсьніце Так
  9. Калі злучэньне скончыцца, націсьніце OK
  1. Калі Вы ўсталёўваеце WPCleaner пад іншым асяродзьдзем, ласкава запрашаем дапоўніць нашую дакумэнтацыю.
  2. Пры патрэбе можна спампаваць старыя вэрсіі па гэтай адрэсе.