Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:ГБАМ/Веды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вікіпраекты прапануюць моцныя пляцоўкі для пашырэньня ведаў усіх відаў сярод шырокай грамадзкасьці ад паляпшэньня асьвятленьня важных для установаў прадметаў да стварэньня грамадзкага ўсьведамленьня недапрадстаўленых супольнасьцяў або галінаў ведаў і магутнай нагляднасьці зьвязаных адкрытых зьвестак наконт уменьняў установы.

ГБАМ працуюць зь мясцовай Вікісупольнасьцю, каб распрацаваць найлепшыя тактыкі для ўвасабленьня іх прызначэньняў. Гэта ўлучае мерапрыемствы рэдагаваньня і ўзгадненьне анлайн-кампаніяў рэдагаваньня, залучэньне зьвестак у Вікізьвесткі і высьвятленьне спосабу найлепшага ўкараненьня зьместу «Вікімэдыі» ў вэб-бачыны і выставы ўстановы. Вікісупольнасьці супрацоўнічаюць з арганізацыямі ўсіх відаў ад малых краязнаўчых арганізацыяў і грамадзкіх бібліятэк да некаторых з найбольшых у сьвеце ўстановаў, такіх як нацыянальныя архівы і бібліятэкі. Прыцягненьне пэрсаналу ГБАМ да пашырэньня іх ведаў па сьвеце дапамагае забясьпечыць тое, каб грамадзкасьць і дасьледчыкі адшуквалі веды ўстановаў, калі маюць у іх патрэбу.