Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2024/ЧаП
Выгляд
Пытаньні і адказы
[рэдагаваць крыніцу]Што такое «Віківясна»?
- «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.
Які абсяг праекту?
- У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.
Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
- Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.
Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?
- Міжнародная дружына ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве рэтрансьляванага інтэрнэт-чату і Тэлеграму. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.
Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?
- Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.
Калі афіцыйны пачатак конкурсу?
- Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2024 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.
Якім чынам вядзецца падлік унёску?
- Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2023}}. Хоць гэта і не абавязкова, аднак дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.
Якія будуць узнагароды?
- У 2022 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.