Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2022/ЧаП

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Што такое «Віківясна»?[рэдагаваць крыніцу]

Праект «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?[рэдагаваць крыніцу]

Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры і да т.п.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?[рэдагаваць крыніцу]

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?[рэдагаваць крыніцу]

Міжнародная дружына ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве Рэтрансьляванага інтэрнэт-чату, Скайпу і іншых каналаў сувязі. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?[рэдагаваць крыніцу]

Удзельніцы і ўдзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады вышэй), або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?[рэдагаваць крыніцу]

Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2022 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?[рэдагаваць крыніцу]

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельніц і ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?[рэдагаваць крыніцу]

У 2021 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «€400» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагароды складуць за найбольшы лік створаных артыкулаў 200 і 100 эўра за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — 100 эўра.