Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2022/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Віківясна-2022» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонцы сьпісу артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактаркі і рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельніцы і ўдзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельніц і ўдзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!