Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Віківясна-2020» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

У найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі: прыкладам зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе, так і рэвалюцыя ў Армэніі ўвесну 2018 году.

Задача «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!