Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2017/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вікімэдыя ВікіВясна — 2017 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году і, урэшце, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача ВікіВясны — у аб’яднаньні лякальных высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэньні ведаў і разуменьні адзін аднаго; глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Традыцыйна праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лякальнымі прадстаўнікамі і кожная супольнасьць мае свае ўласныя правілы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных разьдзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!