Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2015/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ВікіВясна — міжнародны праект па рэдагаваньні Вікіпэдыі, які праходзіў цягам трох месяцаў 2015 року (з 21 сакавіка па 31 траўня). Мэтай праекту ёсьць паляпшэньне супрацоўніцтва між рознымі моўнымі разьдзеламі Вікіпэдыі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, павышэньне ўзроўню ўласных ведаў пра суседнія краіны, а таксама ўзбагачэньне зьместу Вікіпэдыі адной тэматыкай на розных мовах.

Конкурс ладзіўся дабраахвотнікамі зь вікіпэдыйнай супольнасьці ў паасобных краінах і мясцовымі філіямі фундацыі Вікімэдыя. Ідэя праекту зьявілася па выніках тыдню супольнай працы між украінскай і эстонскай Вікіпэдыямі.

Яшчэ зусім нядаўна наш рэгіён перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 і, урэшце, вясна 2014 року, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Спадзяемся, што нашая спроба выкліча толькі пазытыўныя адчуваньні і падзеі на будучыя вёсны і палепшыць стасункі між нашымі краінамі. Без канца і бязь межаў!

Сьцяг АзэрбайджануСьцяг АльбанііСьцяг АрмэнііСьцяг АўстрыіСьцяг БаўгарыіСьцяг БеларусіСьцяг Босьніі і ГерцагавіныСьцяг ВугоршчыныСьцяг ГрузііСьцяг ГрэцыіСьцяг КазахстануСьцяг КіпруСьцяг ЛатвііСьцяг ЛетувыСьцяг Паўночнай МакедонііСьцяг ПольшчыСьцяг РасеіСьцяг РумынііСьцяг СлаваччыныСьцяг СлавенііСьцяг СэрбііСьцяг ТурэччыныСьцяг УкраіныСьцяг ХарватыіСьцяг ЧарнагорыіСьцяг ЧэхііСьцяг Эстоніі

Сьцісла: ствараліся артыкулы па тэматыцы розных краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (напрыклад, польская кухня, геаграфія Вугоршчыны, славацкая музыка, горы Баўгарыі, гаспадарка Ўкраіны…).