Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Маладэчна ў складзе Польшчы
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул пра частку гісторыі Маладэчна. Артыкул зьяўляецца часткова перакладам некаторых польскіх крыніц, а таксама кампіляцыяй дадзеных па гісторыі Маладэчна ў 1918-1945 рр. Артыкул прайшоў рэцэнзаваньне[1]. Калі ёсьць пытаньні, гатовы адказаць на іх.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Як ініцыятар падтрымліваю: --На маю думку артыкул можа быць карысны для далейшага разьвіцьця артыкулаў па гісторыі беларускіх гарадоў, спадзяюся артыкул адпавядае нормам добрага.
- Падтрымліваю, магчыма занадта мастацка месцамі, але такога кшталту артыкулаў у нас яшчэ няма. Відавочна, праца зроблена грунтоўная. Прачытаў, правіў стыль. Мяркую, яшчэ раз прачытаць каму-небудзь не закшкодзіць, паглядзець стыль/артаграфію і усё-такое.--Mr. Spock абм 19:09, 31 сакавіка 2014 (FET)
- Падтрымліваю. Нягледзячы на прэтэнзіі адносна спасылак на літаратуру, а дакладней, на асобнага аўтара, не магу не заўважыць руплівую працу над тэмай. Бадай адзінае - хацелася б дазнацца наконт спасылкі матэрыялу sovetskaya-derevnya-glazami-vchk-2.blogspot.com/2008/08/2-34.html?m=1: думаю, лепей указаць арыгінал, а ня блог. Зрэшты, уласна артыкул, думаю, можа быць узорам для іншых артыкулаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:40, 10 траўня 2014 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]- Што значыць сказ - Адміністрацыйны вакуўм ускладняла наяўнасьць абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі?--Mr. Spock абм 19:09, 31 сакавіка 2014 (FET)
- Дзякуй, артыкул, на маю думку, безумоўна мае патэнцыял. Думаю, што артыкул варты добрага статусу. Але крыху засмучае спасылка на А. Тараса, які, наколькі мне вядома, ня мае адпаведнай гістарычнай адукацыі, а таму ня можа лічыцца аўтарытэтнай крыніцай. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:45, 31 сакавіка 2014 (FET)
- Спасылкі на Тараса замяніў на больш аўтарытэтныя, дарэчы, Тарас, як я заўважыў, храналягічны матэрыял і канкрэтныя факты зьбірае й кампіліруе з даволі аўтарытэтных крыніц, таму ў цэлым інфармацыю зь яго кніжак можна знайсьці і ў іншых крыніцах.--Maks 100 (гутаркі) 19:07, 1 красавіка 2014 (FET)
- Калі так, то добра. Мяркую, што ў такім выпадку (калі я правільна зразумеў) першакрыніцы можна ўзяць непасрэдна з тых матэрыялаў, на якія спасылаецца сам Тарас. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:22, 1 красавіка 2014 (FET)
- У гэтым і справа, што Тарас рэдка ці нават вельмі рэдка спасылаецца на крыніцы інфармацыі, у лепшым выпадку іх можна знайсьці ў канцы, у сьпісе літаратуры, але самі гістарычныя падзеі, наколькі я заўважыў і калі браць толькі першыя яго выданьні, ён бярэ зь іншых крыніц, але праблема ў тым, што некаторую інфармацыю ён можа крыху падрэдагаваць на свой лад ці проста ўставіць цытату, якая проста вырвана з кантэкста, але нягледзячы на гэта ў цэлым ён робіць добрыя й цікавыя працы, якія заслугоўваюць увагі, але ўсё ж такі, для гістарычнага даследваньня яны не падыходзяць.--Maks 100 (гутаркі) 15:43, 2 красавіка 2014 (FET)
- Усё ж не забываймася, што хоць-якая крыніца лепш, чым аніякай. Прафэсійны Тарас гісторык ці не, а на храналёгію і т.п. рэчы можна цалкам спасылацца, тут няма і ня будзе ніякага арыгінальнага дасьледаваньня (гэта Вам не Дзеружынскі). Пры падобных запытах у наступным належыць больш прадметна акрэсьліваць моманты, якія выклікаюць недавер. Адхіляць вялікі том працы (кампіляцыі, як слушна заўважана) безадносна заўваг па факталёгіі — ня добра. Тыя зноскі, што былі, былі цалкам, у гэтым пляне, нармальныя.--Mr. Spock абм 08:55, 3 красавіка 2014 (FET)
- Насамрэч справа ня ў нейкім маім грэблівым ці прадузятым стаўленьні да Тараса. Проста наколькі мне вядома, у Вікіпэдыі не прынята спасылацца на аўтараў, якія ня лічацца спэцыялістамі ў галінах, пра якія ідзе гаворка ў артыкуле; пагатоў, калі артыкул высоўваецца на падвышаны статус. Менавіта гэта (спасылка на неаўтарытэтную крыніцу) выклікае недавер. Я не адмаўляю плённай працы паважанага ўдзельніка Maks 100, таму думаю, што ён можа спаслацца на першакрыніцы, на якія спасылаўся Тарас — магу меркаваць, што аб'ектыўна так будзе лепей. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:33, 3 красавіка 2014 (FET)
- Ці ёсьць у нас крытэры аўтарытэтнасьці для такіх выпадкаў (увогуле крытэры аўтарытэтнасьці)? Акрамя адукацыі (якая, магчыма і ёсьць, сустракаў розныя зьвесткі) асноўнага аўтара ці трэба ўлічваць кампілятарскі характар працы, наклад, колькасьць перавыданьняў, водгукі іншых аўтарытэтаў у тэме, ці аўтаматычна трэба выдаляць усе спасылкі на працу, ці трэба здымаць з абраных артыкул пра Грунвальд? Пытаньні..., прапаную больш кропкавы падыход: калі ёсьць спрэчны момант па факталёгіі — указваць канкрэтна на яго (ІМХО, больш аб'ектыўна будзе). Усяго-толькі.--Mr. Spock абм 21:46, 3 красавіка 2014 (FET)
- Насамрэч справа ня ў нейкім маім грэблівым ці прадузятым стаўленьні да Тараса. Проста наколькі мне вядома, у Вікіпэдыі не прынята спасылацца на аўтараў, якія ня лічацца спэцыялістамі ў галінах, пра якія ідзе гаворка ў артыкуле; пагатоў, калі артыкул высоўваецца на падвышаны статус. Менавіта гэта (спасылка на неаўтарытэтную крыніцу) выклікае недавер. Я не адмаўляю плённай працы паважанага ўдзельніка Maks 100, таму думаю, што ён можа спаслацца на першакрыніцы, на якія спасылаўся Тарас — магу меркаваць, што аб'ектыўна так будзе лепей. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:33, 3 красавіка 2014 (FET)
- Усё ж не забываймася, што хоць-якая крыніца лепш, чым аніякай. Прафэсійны Тарас гісторык ці не, а на храналёгію і т.п. рэчы можна цалкам спасылацца, тут няма і ня будзе ніякага арыгінальнага дасьледаваньня (гэта Вам не Дзеружынскі). Пры падобных запытах у наступным належыць больш прадметна акрэсьліваць моманты, якія выклікаюць недавер. Адхіляць вялікі том працы (кампіляцыі, як слушна заўважана) безадносна заўваг па факталёгіі — ня добра. Тыя зноскі, што былі, былі цалкам, у гэтым пляне, нармальныя.--Mr. Spock абм 08:55, 3 красавіка 2014 (FET)
- У гэтым і справа, што Тарас рэдка ці нават вельмі рэдка спасылаецца на крыніцы інфармацыі, у лепшым выпадку іх можна знайсьці ў канцы, у сьпісе літаратуры, але самі гістарычныя падзеі, наколькі я заўважыў і калі браць толькі першыя яго выданьні, ён бярэ зь іншых крыніц, але праблема ў тым, што некаторую інфармацыю ён можа крыху падрэдагаваць на свой лад ці проста ўставіць цытату, якая проста вырвана з кантэкста, але нягледзячы на гэта ў цэлым ён робіць добрыя й цікавыя працы, якія заслугоўваюць увагі, але ўсё ж такі, для гістарычнага даследваньня яны не падыходзяць.--Maks 100 (гутаркі) 15:43, 2 красавіка 2014 (FET)
- Калі так, то добра. Мяркую, што ў такім выпадку (калі я правільна зразумеў) першакрыніцы можна ўзяць непасрэдна з тых матэрыялаў, на якія спасылаецца сам Тарас. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:22, 1 красавіка 2014 (FET)
- Спасылкі на Тараса замяніў на больш аўтарытэтныя, дарэчы, Тарас, як я заўважыў, храналягічны матэрыял і канкрэтныя факты зьбірае й кампіліруе з даволі аўтарытэтных крыніц, таму ў цэлым інфармацыю зь яго кніжак можна знайсьці і ў іншых крыніцах.--Maks 100 (гутаркі) 19:07, 1 красавіка 2014 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул працяглы час вісіць на намінацыі, усе заўвагі ўзяты да ўвагі, пытаньняў няма. Аўтар добра папрацаваў, віншую ўдзельніка Maks 100 зь яго першым добрым артыкулам. Вялікі дзякуй, жаданьня і плённай працы і надалей! Артыкул абраны добрым 3 чэрвеня 2014 году.--Mr. Spock абм 20:28, 3 чэрвеня 2014 (FET)