Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Дынама Дрэздэн
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
На маю думку даволі цікавы артыкул. Тэма, на мой погляд, цалкам раскрыта. Спадзяюся, што артыкул многім спадабаецца й будзе абраны добрым .
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]- Супраць — бракуе нэўтральнасьці і занадта шмат эмоцый --Jan Marozaŭ (гутаркі) 01:07, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Супраць. Артыкул поўны факталягічных памылак і фантазіяў, стыль артыкула не адпавядае стандартам энцыкляпэдыі. Тэкст падлягае рэвізіі і далейшай вычытцы. — Wizardist г +у 17:42, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Супраць — процьма моўных памылак, неэцыкляпэдычны стыль. Liashko (гутаркі) 15:12, 11 ліпеня 2013 (FET)
- Супраць. Досыць шмат памылак, дробных памылак, дзе-нідзе ў фразах праступае неэнцыкляпэдычны стыль ыкладаньня інфармацыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:13, 11 ліпеня 2013 (FET)
Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Варта выправіць артаграфію: толькі ў разьдзеле "Склад каманды" памылка на памылцы ва ўласных імёнах (там я ўжо выправіў). Акрамя таго, склад каманды, прадстаўлены Вамі, шаноўны спадар Maks 100, не зусім адпавядае тым складзе, што прадстаўлены ў нямецкай вэрсіі артыкула: таму ў неадпаведнасьцях я пастаўвіў шаблён [Крыніца?], а Табіяс Мюлер у немцаў значыцца як нападнік, таму праверце, калі ласка (і слова з пытальнікам «Нападнік?» варта будзе пасьля прыбраць). Яшчэ адзін момант: лічу, што варта называць ня «Бундэсьліга 2», а 2-я нямецкая Бундэсьліга па футболе (бо гэта ДРУГАЯ ліга, а ня ДВА, бо існуе аўстрыйская бундэсьліга, нямецкая бундэсьліга па гандболе, а яшчэ і ў жанчын свае бундэсьлігі). Было б добра яшчэ крыху падрабязьней аб удзеле ў міжнародных спаборніцтвах і дадаць гісторыю герба клюбу (у выявах- як гэта зроблена ў нямецкім разьдзеле: там і нямецкай валодаць не абавязкова, а камэнтары я потым змагу перакласьці). Але ў цэлым артыкул цікавы.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:10, 9 ліпеня 2013 (FET)
Ня трэба глядзець на нямецкую вэрсыю, трэба на сваю. Так, наконт Табіяса Мюлера, ён зьяўляецца як нападнікам, так і паўабаронцам, ведаю, бо бачыў гульні. Як прыклад, Ройс стаіць у нападніках (афіцыйна), але вы бачылі хоць раз у гэтым сэзоне яго на пазыцыі нападніка??? І такіх прыкладаў мноства, той жа самы Томас Мюлер, хто ён нападнік (некальнік раз у Баварыі) ці паўабаронца (у зборнай)??? Калі што можна выправіць, праблемы няма. Наступнае, 17 нумар з даўняга часу ў камандзе (арыентаваўся, напрыклад, на расейскую вікіпэдыю ці фінскую, дзе дадзены артыкул пазначаны, як абраны), але часова ў дублюючай камандзе, у папярэднім сэзоне ён быў у складзе, нумар 35 яшчэ нікуды не перайшоў, таму ня бачу рацыі яго ўбіраць. Наконт Бундэсьліга 2, то магу сказаць, што адпаведнага артыкула няма ў беларускай клясычнай вікіпэдыі, таму няма нашто й арыентыравацца, у немцаў яна называецца Бундэсьліга 2, таму й вырашыў карыстацца менавіта нямецкай назвай. Аўстрыйскай Будэсьлігі 2, дарэчы, не існуе, ёсьць Першая ліга Аўстрыі; жаночая пазначаецца як Жаночая Бундэсьліга, а гандбольная, як Гандбол-Бундэсьліга, а калі пісаць 2-я нямецкая Бундэсьліга па футболе, то гэта будзе другая нямецкая ліга па амэраканскім футболе(Бундэсьлігай у Нямеччыне называецца турнір па футболе, а ўсё астатняе Гандбол-Бундэсьліга, Рэгбі-Бундэсьліга, Тэніс-Бундэсьліга й г.д.). Далей, выявы - ў іх ліцэнзія, а бяз іх пісаць пра гісторыю герба неяк не прыгожа. Усё астатняе можа потым дабавіць ці дапоўніць, можа, хто ведае яшчэ чаго цікавага, ня хочацца проста капіяваць з другой вікіпэдыі; для гэтага, уласна, я й дабавіў артыкул, каб узняць цікавасьць да артыкула й спорта ў беларускай клясычнай вікіпэдыі ў цэлым.--Maks 100 (гутаркі) 11:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Наконт пазыцыі тут я цалкам згодны са спадаром Maks 100, то бок амплюа даволі намінальная рэч. Па назьве Бундэсьліга-2 таксама мая пазыцыя на баку Максіма. --Dymitr 21:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Матчаў Дрэздэну я ня бачыў — але я не заклікаў Вас арыентавацца на мяне :). А вось на нямецкую вэрсію арыентавацца можна (і на маю думку, нават трэба), бо нямецкая вікі адна з найбуйнейшых, і артыкулы датычныя нямецкай тэматыкі маюць там заўсёды самыя сьвежыя зьвесткі (але гэта ні ў якім разе ня значыць, што Вы павінны проста перакласьці нямецкі артыкул)! Не магу пагадзіцца з «Бундэсьліга 2»: гаворка йдзе аб нямецкай лізе, а не аб ангельскай, а ў арыгінале яна Другая (футбольная) бундэсьліга (2.Bundesliga, чытаецца Die zweite Bundesliga)[1][2] Дарэчы, аб ангельскай: мы ж ня кажам Сусьветная вайна II :) --Lesnas ättling (гутаркі) 21:42, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Наконт нямецкай вікіпэдыі цалкам з вамі згодны, Lesnas ättling (гутаркі), вы, безумоўна, маеце рацыю. З другая Бундэсьліга таксама згодзен, але ня згодзен з другая Бундэсьліга па футболе, бо гэта як я ўжо адзначаў ліга па амэрыканскім футболе. Бундэсьліга 2 на маю думку таксама мае права існаваць, бо канешне чытаецца Die zweite Bundesliga, але можа тут як зь лічбамі, калі, напрыклад neunundzwanzig перакладаецца, як 29, а не 92)).--Maks 100 (гутаркі) 22:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Лічбы (гэткая асаблівасьць нямецкай мовы) да нашае тэмы аніякага дачыненьня ня маюць - ня буду паўтарацца пра англіцызм. Што да амэрыканскага футболу: Вы не зьвярнулі ўвагі на дробную, але значную дэталь: называецца яна па-ангельску. Паглядзім артыкул [3]. Перакладаю першы сказ: «German Football League (GFL) ёсьць першая Бундэсьліга па Амэрыканскім футболе сярод мужчынаў у Нямеччыне.» Яшчэ бачым у шаблёне, што від спорту называецца Амэрыканскі футбол (немцы ўжываюць ангельскамоўную форму «American Football», а для «звычайнага» футболу ёсьць нямецкі адпаведнік Fußball), а ў разьдзеле «Гісторыя» чытаем, што ўзьнікла GFL зь Нямецкага Хаўрусу па Амэрыканскім футболе. Карацей кажучы, памылкова казаць, што «Бундэсьліга па футболе» гэта «Ліга па амэрыканскім футболе». Аднак я згодны, што па–беларуску неабавязкова ўдакладняць, што па-футболе, бо Бундэсьліга менавіта зь ім і асацыюецца ў першую чаргу. Спадзяюся, што ўсё цяпер зразумела і дыскусыю можна зачыняць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:51, 11 ліпеня 2013 (FET)
Стылістыка выкладаньня
[рэдагаваць крыніцу]Трэба ўсе назвы клюбаў, што сустракаюцца ў артыкуле абгарнуць у двухкосьсі («»). Акрамя таго трэба перапрацаваць у артыкуле ўсе эмацыйныя рэплікі, як то Абапал «байцы» ўжывалі ўсе вядомыя сродкі для зьнішчэньне агнявой моцы і жывой сілы суперніка ў «фанацкай вайне»: фаеры, крэслы, кастэты, кулакі… судьдзя ад убачанага запаў у «транс» і ня стаў працягваць гульню. Так Дынама Дрэздэн выходзіла ў Рэгіянальную лігу!. Вікіпэдыя — энцыкляпэдыя, тут павінна існаваць нэўтральнасьць і навуковы стыль выкладаньня (толькі факты без эмацыйнага складніку). Калі будзе час мо займуся, але зараз няма калі. --Dymitr 23:21, 9 ліпеня 2013 (FET)
Такія ўрыўкі браў з адпаведнай крыніцы, якія пазначаны. Можа не падыходзіць, але хацелася, каб чытачу было цікава, было напісана простай, знаёмай мовай, а ня ў такім годзе тое, а ў такім другое. Гэта можна выразаць, сэнсу артыкула не пашкодзіць. У рэшце рэшт, тэма футбола ня тэма мікрабіялагічных дасьледаванньняў, таму можа крыху дазволіць простай мовы.--Maks 100 (гутаркі) 11:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Спасылку на крыніцу, адкуль бралі гэтыя зьвесткі, можаце падаць, каб «чытачу было цікава» знайсьці і пачытаць тую крыніцу. :) А вось у энцыкляпэдыі зьвесткі павінны быць пададзеныя ўсё ж афіцыйным стылем. --Renessaince 16:34, 10 ліпеня 2013 (FET)
Добра.--Maks 100 (гутаркі) 17:19, 10 ліпеня 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Нажаль, няма падтрымкі, заўвагі ня былі ўсе выпраўлены, працы над артыкулам на гэты час амаль не вядзецца, спадзяюся аўтар усё ж яшчэ павернецца ў праект і створыць яшчэ шмат добрых артыкулаў. Тыя заўвагі, што ёсьць выправіць ня так каб і складана, на дзень-два работы, не цікаўлюся футболам так моцна, мо што і паправіў бы сам. Т.ч., хоць артыкул і куды лепш за абсалютную большасьць артыкулаў пра футбольныя клюбы ў гэтым разьдзеле, але пакуль так. Намінаваць на добрыя яшчэ раз можна будзе пасьля дапрацовак.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:10, 1 жніўня 2013 (FET)