Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Ярамір Ягр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Мяркую, што артыкул дазваляе атрымаць падрабязную інфармацыю пра жыцьцёвы шлях гэтага вялікага хакеіста. Артыкул распачаты падчас Чэмпіянату сьвету і ў асноўным перакладаўся з ангельскай Вікіпэдыі, але ўсе спасылкі правераныя, таму ён атрымаўся нават болей актуальны за першакрыніцу (у асноўным гэта тычыцца пазахакейнай дзейнасьці Яраміра Ягра). Чакаю Вашых меркаваньняў.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю--Maks 100 (гутаркі) 13:18, 4 жніўня 2014 (FET)
  2. Падтрымліваю Інфармацыя пра гульца выкладзеная ў максымальна поўным аб’ёме.--Liashko (гутаркі) 17:23, 22 верасьня 2014 (FET)
  3. Падтрымліваю. Багата крыніцаў і зьместу. Ёсьць выявы, катэгорыі і разьдзелы.--Удзельнік:W 23:30, 20 лістапада 2014 (FET)

За статус добрага прагаласаваў бы і не задумаўся. Ці плянуецца так падрабязна, як гэта зроблена зараз дапісваць зьвесткі і пра далейшы лёс Ягра?, заўсёды здзіўлялі абраныя артыкулы пра жывых людзей, бо біяграфія (і артыкул) у любым выпадку атрымліваееца няпоўнай, а разьмежаваць важныя факты жыцьця ад неістотных у дынаміцы бывае надзвычай цяжка.--Mr. Spock абм 17:35, 26 ліпеня 2014 (FET)

Цікавае пытаньне. Так, сапраўды, на дадзены момант артыкул выглядае поўным. Ці будзе дапаўняцца далей — за ўсіх адказаць не магу :-). Але звычайна пра спартоўцаў пасьля сканчэньня кар’еры пісаць асабліва няма чаго, а ў Ягра ейнае сканчэньне ўжо не за гарамі… -- Renessaince 07:38, 28 ліпеня 2014 (FET)
Упэўнены, што хутчэй за ўсё будзе яшчэ трэнерская кар'ера, трэнерскія пасады ў зборнай, магчыма грамадзкая дзейнасьць і г.д. і т.п.--Mr. Spock абм 16:51, 28 ліпеня 2014 (FET)
У добрых хакейных гульцоў трэнэрская кар’ера ня надта частая зьява. Грамадзкая дзейнасьць спартоўцаў звычайна таксама не такая багатая, каб пра яе пісаць у энцыкляпэдыі.--Liashko (гутаркі) 05:59, 1 жніўня 2014 (FET)
Гэта ўсё гіпатэтычныя інсунуацыі на тэму, як яно можа быць. Прэцэндэнты з Аляксандрам Марозам і Джонам Макейнам паказваюць што ніхто зьвесткі абраных артыкулаў пра жывых людзей абнаўляць жаданьня ня мае. Тым і кіруемся.--Mr. Spock абм 17:58, 20 верасьня 2014 (FET)
У выпадку, калі састарэюць — тады можна пазбавіць статусу. На сёньня артыкул адпавядае.--Liashko (гутаркі) 14:23, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул абраны.--Liashko (гутаркі) 21:24, 29 сьнежня 2014 (FET)