Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Расейская мова ва Ўкраіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


На мой погляд, адпавядае ўсім неабходным крытэрам для абраных артыкулаў.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю --Jan Marozaŭ г 16:48, 11 ліпеня 2013 (FET)—
  1. Супраць. На маю думку, артыкул пакуль не пасуе на такі статус паводле крытэраў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:26, 11 ліпеня 2013 (FET)
  2. Супраць. Месцамі патрабуе вычыткі. Цэлыя разьдзелы, дзе нямае ніводнай спасылкі на крыніцы, шмат дзе статыстыка вызывае сумнеў і таксама без крыніц. Не вельмі спадабалася струткура артыкула, стаміўся чытаць: зашмат статыстыкі і хаджэньня навокал аднаго і таго ж (ІМХО - інфармацыйны бруд), штосьці лепш было аформіць табліцамі/дыяграмамі, статыстыку, што ўтрымліваецца ў фотасуправаджэньні лепш не дубляваць, штосьці — ўвогуле выдаліць. То бок артыкул утрымлівае ўсе праблемы, што перакачавалі з украінскага артыкула. Зрэшты, большасьць зь іх можна ліквідаваць па прыкладзе з Ру-Вікі ru:Русский язык на Украине (статус добрага), але і ў гэтым разе гатовы падтрымаць толькі на статус добрага.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:38, 19 ліпеня 2013 (FET)
  3. Супраць. Згодны з папярэднім камэнтарам. Патэнцыял у артыкула, зразумела, ёсьць, але шмат хібаў — і ў структуры, і ў мове, і ў тым як сфармуляваныя думкі. Прапаную аўтару дапрацаваць артыкул. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:34, 23 жніўня 2013 (FET)
  • Нэўтральна Ня хочацца галасаваць супраць, бо артыкул насамрэч добры, але было б добра дапрацаваць частку пра канфлікты на моўнай глебе, напісаць пра ўкраінскіх дзеячоў рускай мовы: Булгакаў, Гогаль, Ахматава, Ільф і Пятроў, Някрасаў, Бабель, Даль - і гэта толькі тыя, хто адразу прыходзяць на розум. --Maks 100 (гутаркі) 19:26, 11 ліпеня 2013 (FET)
+ Генры Лайян Олдзі, Дзьмітры Гайдук, Міхаіл Жванецкі. Але называць Даля, як я разумею Уладзімера, датчаніна па паходжаньні, падданага Расейскай імпэрыі, украінскім дзеячом толькі за тое, што ён нарадзіўся ў Луганску і трохі пажыў у Мікалаеве, гэта неяк занадта :) --Jan Marozaŭ г 21:14, 11 ліпеня 2013 (FET)
Не ўдакладніў, украінскіх дзеячоў і выхадцаў з Украіны, так больше верна, бо Ахматава і Някрасаў, як і Даль, таксама не зусім украінцы. А так проста назваў тых, каго успомніў, што яны з Украіны родам.--Maks 100 (гутаркі) 17:26, 12 ліпеня 2013 (FET)

Нажаль, няма падтрымкі, заўвагі ня былі выпраўлены, працы над артыкулам на гэты час амаль не вядзецца. Т. ч. вылучэньне не падтрыманае. Яшчэ раз намінаваць артыкул можна толькі пасьля дапрацовак.--Mr. Sрock (гутаркі) 01:05, 24 жніўня 2013 (FET)