Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Праславянская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра мову, якая ў гістарычным дачыненьні стала своеасаблівай ступенькай між мовай, што легла ў аснову амаль усіх моваў Эўропы й захаду Азіі, і сучаснымі славянскімі мовамі. Галоўным чынам зьяўляецца перакладам адпаведных расейскай і ангельскай вэрсіяў з прыцягненьнем шэрагу іншых артыкулаў, таксама ўказаных у гісторыі рэдагаваньняў. Не выключаю больш падрабязнага апісаньня тэмы, але, упэўнены, гэта зробіць артыкул досыць грувасткім для чытаньня. Артыкул выстаўляўся на рэцэнзію, у якой, праўда, ніякіх заўваг выказана не было. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:06, 23 жніўня 2014 (FET)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Наміную і падтрымліваю, лічу, што ў артыкуле цалкам падрабязна й поўнасьцю апісваецца дадзеная тэма. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:06, 23 жніўня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю, вядома ж, узорна! --Mr. Spock абм 08:42, 24 жніўня 2014 (FET)
  • Канешне за.--Maks 100 (гутаркі) 09:35, 24 жніўня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю--Liashko (гутаркі) 23:15, 15 верасьня 2014 (FET)

Артыкулу нададзены статус абранага.--Liashko (гутаркі) 23:15, 15 верасьня 2014 (FET)