Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Вуліца Карла Маркса (Менск)
Выгляд
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Падтрымліваю Тэма раскрытая вельмі шырока, больш яе раскрыць наўрад ці магчыма. Такі артыкул павінен быць неяк адзначаны. Liashko (гутаркі) 19:42, 1 кастрычніка 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Шматлікасьць выяваў, крыніцаў і разьдзелаў. Удзельнік:W 21:32, 1 кастрычніка 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Мяркую, вельмі пільна і ўважліва зроблены гістарычны агляд, існуе дэталёвае апісаньне адметных будынкаў вуліцы. Думаю, артыкул адпавядае патрэбным крытэрам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:04, 3 кастрычніка 2013 (FET)
- Падзяка аўтарам па той бок і спадару Максіму за адаптацыю і дапрацоўку артыкула тут! З задавальненьнем Падтрымліваю.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:04, 10 кастрычніка 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]- Дадаць каардынаты вуліцы, прыклад ужо ёсьць,
- Дадаць абавязкова вонкавыя спасылкі,
- Зрабіць больш прыстойнай прэамбулу,
- Належным чынам аформіць зноскі, праверыць спасылкі - яны зараз не ўсе адлюстроўваюць азначаную інфармацыю артыкула (бітыя ці няверныя адпачатку), дадаць у канцы кожнай шаблён {{ref-ru}} і інш. (акрамя беларускамоўных спасылак),
- У пункце рух транспарту пазначыць больш інфы, у прыватнасьці пра пешаходныя пляны наконт вуліцы,
- Міхайлаўскі сквэр - напісаць пункт,
- Запоўніць прагалы кшталту № 32 —...,
- Мапу вуліцы - мабыць дадам сам, як дойдуць рукі.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:53, 2 кастрычніка 2013 (FET)
- Усё выпраўлена, акрамя прагалаў з дамамі, інфармацыі пра якія няма. Мне здаецца, гэта не праблема. Мэтай ня ёсьць апісаць усе дамы, якія знаходзяцца на гэтай вуліцы. Liashko (гутаркі) 03:01, 9 кастрычніка 2013 (FET)
- У прагалаў з дамамі ўбраць працяжнікі, як у вуліцы Інтэрнацыянадбнай, а то ўражаньне, што штосьці прапушчана ненаўмысна,
- Пашырыць прэамбулу,
- Спасылкі вонкавыя якія інфармацыйныя дадаць,
- Дадаць фота Міхайлаўскага сквэру.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:01, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул абраны. Liashko (гутаркі) 21:08, 10 кастрычніка 2013 (FET)