Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Гакей на траве
Выгляд
Навошта такое перанакіраваньне, якое ўтрымлівае памылку? --Dymitr 15:38, 2 чэрвеня 2013 (FET)
- У слоўніку НН ёсьць такое слова. http://slounik.org/search?dict=nn&search=%D0%B3%D0%B0%D0%BA%D0%B5%D0%B9&x=-665&y=-122 Liashko (гутаркі) 17:05, 2 чэрвеня 2013 (FET)
- Слоўнік НН — не панацэя, пагатоў выйшаў за некалькі гадоў да БКП, а складаўся і таго раней. — Wizardist г +у 23:44, 2 чэрвеня 2013 (FET)
- Не забывайцеся, што «слоўнік НН» — гэта не навуковае выданьне і пагатоў не лексыкаграфічная праца, вартая даверу, а ўсяго толькі слоўны кампэндыюм, які ствараўся для ўнутранага карыстаньня рэдакцыі новаадроджанай газэты. Укладальнікі гэтага збору — не адмыслоўцы ў галіне лексыкаграфіі, таму гэтую працу мы называем «слоўнікам» толькі праз адсутнасьць іншых крыніц падобнага характару, напісаных клясычным правапісам. Перанакіраваньне трэба прыбраць, правапісная памылка навідавоку. --Jauhienij (гутаркі) 00:50, 3 чэрвеня 2013 (FET)