Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Люі Лепрэнс

14 кастрычніка: Міжнародны дзень стандартызацыі

  • 1670 — францускі камэдыёграф Мальер паставіў у Шамборы п’есу «Мяшчанін у шляхецтве»
  • 1773 — утварылася Адукацыйная камісія
  • 1888 — францускі вынаходнік Люі Лепрэнс (на выяве) завяршыў здымкі першага плёнкавага фільму «Сцэна ў садзе Раўндхэй»
  • 1905 — заснаваньне Міжнароднае авіяцыйнае фэдэрацыі (ФАІ)
  • 1926 — выйшла з друку першая кніга ангельскага пісьменьніка Алана Мілна пра Віні-Пуха
  • 1939II Сусьветная вайна: нямецкая падводная лодка U-47 патапіла брытанскі лінкар HMS Royal Oak
  • 1964Леанід Брэжнеў заступіў на пасаду Першага сакратара ЦК КПСС