Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Водгукі ўдзельнікаў/Новыя магчымасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Новы навігацыйны інтэрфэйс Вікіпэдыі (павялічыць)
Выгляд новай старонкі рэдагаваньня (павялічыць)
Здымак акна для даданьня спасылак

Каманда аналізу Фундацыі «Вікімэдыя» шмат працавала з валянтэрамі ад супольнасьці, каб палегчыць вашу працу зь Вікіпэдыяй і іншымі праектамі. Мы вельмі рады паказаць вам некаторыя ўдасканаленьні, у тым ліку новае афармленьне і спрашчэньне працэсу рэдагаваньня. На гэтыя зьмены, зробленыя на аснове вынікаў тэставаньня новых функцыяў за апошні год, ускладзенае палягчэньне працы для новых удзельнікаў. Паляпшэньне зручнасьці карыстаньня нашымі праектамі зьяўляецца прыярытэтам для Вікімэдыі, таму мы яшчэ падзелімся абнаўленьнямі ў будучыні. Каб даведацца болей, наведайце адмысловы запіс у блогу Вікімэдыі на гэтую тэму.

Што мы зьмянілі

  • Навігацыя: Мы палепшылі навігацыю для чытаньня і рэдагаваньня старонак. Цяпер закладкі ў верхняй частцы кожнай старонкі дазваляюць дакладней зразумець, што Вы праглядаеце: артыкул ці старонку абмеркаваньня, а таксама, ці Вы чытаеце, ці рэдагуеце старонку.
  • Паляпшэньні панэлі рэдагаваньня: Мы перапрацавалі панэль рэдагаваньня для таго, каб зрабіць яе болей простай у выкарыстаньні. Цяпер фарматаваньне старонак робіцца болей лёгкі і інтуітыўным шляхам.
  • Майстар стварэньня спасылак: Лёгкі ў выкарыстаньні інструмэнт дазваляе Вам дадаваць спасылкі на іншыя старонкі так сама, як і на вонкавыя сайты.
  • Паляпшэньні пошуку: Мы палепшылі пошукавыя падказкі, каб хутчэй паказаць неабходную Вам старонку.
  • Іншыя магчымасьці: Мы таксама ўвялі майстар стварэньня табліцаў для палягчэньня іх стварэньня і магчымасьць пошуку і замены для палягчэньня рэдагаваньня старонак.
  • Лягатып Вікіпэдыі: Мы зьмянілі лягатып. Падрабязнасьці глядзіце ў блогу Фундацыі «Вікімэдыя».

Зваротная сувязь

Мы жадаем пачуць ад Вас водгук. Калі ласка, пакіньце свой водгук на старонцы зваротнай сувязі. Калі вы зацікаўленыя ў далейшым удасканаленьні праграмнага забесьпячэньня і карыстаньня, наведайце сайт Ініцыятывы па паляпшэньню зручнасьці карыстаньня.