Вікіпэдыя:Апытаньні/Пра апострафы ў назвах артыкулаў і катэгорыяў
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Скарачэньне: ВП:АПОСТРАФ |
---|
Апошнім часам пад уплывам кампутарнай тэхнікі і іншых моваў у беларускай мове пачалі істотна зьмяняцца і няправільна ўжывацца пэўныя друкарскія сымбалі, у прыватнасьці — апостраф. Пэўная статыстыка ўжыванасьці тыпаграфікі ў беларускай мове на пачатку 20 стагодзьдзя, калі на яе не было ўплыву з боку СССР, даступная на старонцы Тыпаграфіка беларускай мовы. Разам з тым машынапісны апостраф ( ', U+0027) да часу зьяўленьня кампутарнага набору для беларускай мовы быў не характэрны ўвогуле.
Існуе прапанова прыводзіць назвы артыкулаў і катэгорыяў у беларускім разьдзеле Вікіпэдыі ў адпаведнасьць з выкарыстаньнем традыцыйнага для беларускай мовы друкарскага апострафу ’ (U+2019).
Пры гэтым ні ад аўтараў, ні ад рэдактараў артыкулаў ня будуць вымагацца дадатковыя высілкі ў зьвязку зь пераносамі альбо любым іншым якім-колечы рэдагаваньнем артыкулаў, і, калі самі аўтары таго не пажадаюць, яны могуць ствараць і рэдагаваць артыкулы тым самым спосабам, якім яны рабілі гэта далей. Пераносы, стварэньні перанакіраваньняў і іншыя патрэбныя для рэалізацыі правільнай падтрымкі апострафа могуць рабіцца ўсімі зацікаўленымі ўдзельнікамі.
З тэхнічнага боку такая працэдура цалкам магчымая і ня выкліча дадатковых цяжкасьцяў у функцыянальнасьці Вікіпэдыі, затое дапаможа прывесьці тыпаграфіку беларускага разьдзелу ў адпаведны беларускай мове выгляд.
Папярэдняя дыскусія на гэтую тэму даступная ў Форуме. У сувязі з тым, што асноўныя дыскусіі адносна гэтага пытаньня ўжо адбыліся, час правядзеньня апытаньня зьменшаны з 2 да 1 тыдня.
- Апытаньне праводзіцца з 25.06.2009 па 02.07
- Арганізатар: zedlik
Выкарыстаньне друкарскага апострафа
[рэдагаваць крыніцу]Такім чынам, ці згодныя вы, што назвы артыкулаў і катэгорый у беларускім разьдзеле Вікіпэдыі будуць прыводзіцца ў адпаведнасьць з выкарыстаньнем традыцыйнага для беларускай мовы друкарскага апострафу? ( ’, U+2019)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
Падтрымліваю прапанову
[рэдагаваць крыніцу]- Падтрымліваю --Red_Winged_Duck 15:20, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю —zedlik 15:26, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 15:28, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --EugeneZelenko 15:39, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --Ліцьвін 15:50, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю -- Bocianski 18:06, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:12, 26 чэрвеня 2009 (UTC)
Не падтрымліваю прапановы
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]У выніку апытаньня было вызначана, што ў Вікіпэдыі пажадана выкарыстоўваць апостраф ’ (U+2019) у тэкстах, а таксама прыводзіць выгляд апострафа да згаданага ў назвах артыкулаў з стварэньнем перанакіраваньняў з назваў, дзе выкарыстаны машынапісны апостраф. —zedlik 20:15, 24 студзеня 2010 (UTC)