Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-06
Выгляд
Лары́са Анто́наўна Ге́ніюш (у дзявоцтве Міклашэ́віч; 9 жніўня 1910 — 7 красавіка 1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, грамадзкая дзяячка. Нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласьці Гарадзенскага павету (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці) у шматдзетнай сям’і заможнага селяніна-земляўласьніка. Вучылася ў польскай школе, у 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У гэты час знаёміцца з сусьветнай літаратурай — польскай, скандынаўскай, ангельскай клясыкай. Пачынае пісаць вершы.