Перайсьці да зьместу

Віктар Марозаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віктар Мікалаевіч Марозаў[1] нарадзіўся 9 ліпеня 1960 г. у п.Калінаўка Рэчыцкага раёна Гомельскае вобласьці.

У 1979 годзе скончыў Чарнігаўскі юрыдычны тэхнікум, а ў 1987 г. — Харкаўскі юрыдычны інстытут. В. М. Марозаў рабіў інспэктарам аддзела сацыяльнага забесьпячэньня Фрунзэнскага райвыканкама г. Харкава і юрысконсультам на прадпрыемствах г.Рэчыцы Гомельскае вобласьці. Службу ў органах пракуратуры пачаў у 1986 годзе. Рабіў памочнікам, старшым памочнікам Рэчыцкага міжрайпракурора. З 1993 па 1994 гады — пракурор аддзела, затым намесьнік начальніка аддзела агульнага нагляду, са студзеня 1994 г. па чэрвень 2003 г. — начальнік аддзела агульнага нагляду пракуратуры Гомельскае вобласьці. З чэрвеня 2003 г. па чэрвень 2008 г. — намесьнік пракурора Гомельскае вобласьці. В. М. Марозаў служыў на пасадзе пракурор Гарадзенскае вобласьці з чэрвеня 2008 г. па верасень 2016 г.

Загадам Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 30 верасьня 2016 г. прызначаны на пасаду пракурора Гомельскае вобласьці.

В. М. Марозаў узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу ІІІ і ІІ ступеняў, мэдалём «За працоўныя заслугі». Ганаровы працаўнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь.