Перайсьці да зьместу

Віктар Віславух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Віславух
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1767
Памёр 1840
Род Віславухі[d]
Бацькі Зянон Казімер Віславух
Ганарата Арэшка[d]
Дзеці Канстанцыя Віславух[d] і Антоні Віславух[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Ві́ктар Віславу́х (па-польску: Wiktor Wysłouch; 1767—1840) — расейскі ўраднік.

Паходзіў са шляхецкага роду Віславухаў. Нарадзіўся ў сям’і Зянона Віславуха (1727—1805) і Ганараты з Арэшкаў (1742—1785)[1].

Па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну ягоны маёнтак Зяновіль (Ляжайка)[1].

У 1807 годзе выбраны маршалкам Пружанскага павету, займаў пасаду на працягу 5 гадоў[1].

Памёр у 1840 року[1].

Віктар Віславух быў у шлюбе двойчы. У 1790 з Соф’яй з Асухоўскіх. У 1797 з Альжбэтай з Навамейскіх (1780—1823)[1].