Вёска
Вёска — паселішча сельскага тыпу зь некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудаваньня. Вёска магла ўзьнікаць з асобных двароў і мець даволі невялікія памеры, аднак магла зь цягам часу пераўтварацца ў паселішчы больш высокага тыпу — сёлы. Асноўнае адрозьненьне вёскі ад сяла палягае ў адсутнасьці царквы ў вёсцы, што, аднак, не зьяўляецца агульным правілам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вёскі ўзьніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не зьяўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў X—XI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджваньне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалягічнае паходжаньне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. расейцамі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджаньне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвэнтароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].
Значны ўплыў на разьвіцьцё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Ўстава на валокі» 1557 году, згодна зь якой адзінкамі фэадальнай павіннасьці зрабіліся пасяленьні замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
- Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вёска на slounik.org