Перайсьці да зьместу

Вярхіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вярхіта
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пятрыкі
Вусьце возера Зелянское
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 28 км
Плошча басэйну 266 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Вярхі́та — рака ў Дубровенскім і Лёзьненскім раёнах Віцебскай вобласьці, у басэйне Дзьвіны. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 266 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Пятрыкі Дубровенскага раёну, цячэ Лучоскай нізінай праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасьці. Упадае ў возера Зелянское з усходу на тэрыторыі Лёзьненскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку да вёскі Шэкі на працягу 9 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 116—117
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 116—117