Вэй Мо Наінг
Вэй Мо Наінг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1995 (29 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | палітык |
Вэй Мо Наінг (па-бірманску: ဝေမိုးနိုင်; нар. 26 верасьня 1995) — м’янманскі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Адзін з найбольш актыўных кіраўнікоў пратэстаў супраць хунты[1][2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікуецца з 13-гадовага веку. Сябра ПЭН-цэнтру М’янмы.
У 2014—2015 роках — кіраўнік студэнцкага зьвязу Маўнваўскага ўнівэрсытэту(d)[3][4]. Пасьля захопу ўлады хунтай(d) зладзіў у Маўнве (Сакайн(d)) пратэсты[5].
15 красавіка 2021 року ў часе аднаго з маршаў ягоны мапэд зьбіла машына без апазнавальных знакаў. Ён быў зьбіты і выкрадзены невядомымі, пасьля чаго яму выставілі абвінавачваньне ў забойстве, незаконным сходзе(d), гвалтоўным выкраданьні і зьняволеньні(d) з мэтай забойства ды ў падбухторваньні(d)[6][7]. На судзе быў вымушаны абараняцца самастойна: ягоных адвакатаў арыштавалі[8].
12 жніўня 2022 року асуджаны за шматлікія выпадкі «падбухторваньня» да 10 гадоў турмы[9]. 20 кастрычніка атрымаў дадаткова 4 гады за падбухторваньне і парушэньне абмежаваньняў ізаляцыі ад Ковід-19[10]. 5 красавіка 2023 року за «бунты, рабаваньні і падбухторваньні» асуджаны да 20 гадоў турмы дадаткова. 19 траўня за «здраду радзіме» асуджаны яшчэ да 20 гадоў зьняволеньня[11]. 10 траўня 2024 року па абвінавачваньнях у «выкраданьні, забойстве і падбухторваньнях» атрымаў яшчэ 20 гадоў; агулам 74 гады[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ‘Panda of Monywa’ Remains in Myanmar Regime’s Custody as Fears for his Safety Grow 2021-04-16 г.
- ^ Mother of Prominent Protest Leader Detained by Myanmar Junta Fears for his Health 2021-04-21 г.
- ^ Wai Moe Naing, prominent leader of anti-coup movement, detained in Monywa (анг.) 15 April 2021 г.
- ^ Junta accuses Wai Moe Naing of treason as charges pile up (анг.) 29 April 2021 г.
- ^ In Myanmar, Pair of Protest Activists Share Common Goal: Root Out Dictatorship 2021-04-09 г.
- ^ Mother of detained activist Wai Moe Naing demands her son be granted access to healthcare (анг.) 18 April 2021 г.
- ^ Wai Moe Naing faces 28-year prison sentence as junta hits him with five charges (анг.) 24 April 2021 г.
- ^ Myanmar: PEN Myanmar member sentenced to a decade in prison, with further charges pending (анг.). PEN International (26 жніўня 2022). Праверана 20 траўня 2024 г.
- ^ Myanmar: PEN Myanmar member facing potential death sentence (анг.)
- ^ Beyond the Headlines: Myanmar junta denies incarcerated activist permission to attend funeral of mother killed outside Insein Prison (анг.)
- ^ Myanmar: PEN member now serving 54-year prison sentence (анг.). PEN International (24 траўня 2023). Праверана 20 траўня 2024 г.
- ^ Kham, Aung (14 траўня 2024) 20 years added to Sagaing protest leader’s prison sentence (анг.) Myanmar Now Праверана 20 траўня 2024 г.