Перайсьці да зьместу

Выпрабаваньне травамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэтае выпрабаваньне было часткай выхаваньня ведзьмароў. Складалася зь піцьця ўзвараў, што былі зробленыя з траваў, сабраных у навакольлі Каэр Морхэну.

Паводле словаў Геральта (у апавяданьні «Меч прызначэньня») толькі трое ці чацьвёра зь дзесяці хлопчыкаў пераносілі мутацыі, што выклікаліся гэтымі ўзварамі, й заставаліся жывымі пасьля гэтага выпрабаваньня. Арганізм асобы, што перанесла «выпрабаваньне травамі», пачынаў дзейнічаць па-іншаму. Рэфлексы ведзьмара станавіліся неверагодна хуткімі, вядзьмар мог кантраляваць некаторыя жыцьцёвыя функцыі (напрыклад пульс).

Геральт праходзіў іншае «выпрабаваньне травамі», таму крыху адрозьніваўся ад астатніх ведзьмароў. Цыры пазьбегла гэтага выпрабаваньня, бо пасьля разбурэньня Каэр Морхэну фанатыкамі, тэхналёгія прыгатаваньня ўзвараў была страчаная.