Выгураўшчына-Траешчына
Выгураўшчына-Траешчына (па-ўкраінску: Вигурівщина-Троєщина, Uk-Вигурівщина—Троєщина.ogg ) — найбуйнейшы раён Кіева на левым беразе Дняпра ў Дзясьнянскім раёне. Колькасьць насельніцтва ў межах масіву ацэньваецца ў палову мільёну жыхароў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назву раён атрымаў паводле назвы вёскі, Траешчына. На мапах гораду раён, звычайна, пазначаецца, як «Траешчына-Выгураўшчына», але пра частку «Выгураўшчына» вельмі часта забываюць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы Кіеўскай Русі, на гэтых землях былі маёнткі Кіеўскіх князёў, пад назвай «Рай». На дадзены момант, вёска Выгураўшчына, што існавала раней, практычна зьнікла. Ад яе засталося толькі некалькі хат каля Траешчанскага рынку. Ад вёскі Траешчына засталась каля палавіны сяла.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выгураўшчына-Траешчына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў