Восіп Блізьнюк
Выгляд
Восіп Блізьнюк | |
Род дзейнасьці | удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1930 |
Месца нараджэньня | в. Шаматова, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 1 жніўня 1994 |
Месца сьмерці | Смаргонь |
Во́сіп Блізьню́к (12 лістапада 1930, в. Шаматова, Ашмянскі павет (цяпер Смаргонскі раён) — 1 жніўня 1994, Смаргонь) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Смаргонскай школе. У пачатку 1950 году за ўдзел у Мядзельска-смаргонскай антыкамуністычнае падпольльнай арганізацыі школьнікаў арыштаваны. Летам таго ж году асуджаны трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. Пасьля сьмерці Сталіна вызвалены і вярнуўся ў родную вёску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.