Вольныя матэрыялы
Во́льныя матэрыя́лы — тэксты, выявы, музыка, праграмнае забесьпячэньне, працы, ліцэнзія якіх дазваляе выкарыстоўваць іх зьмест для любых мэтаў (уключна з камэрцыйнымі): капіяваць, зьмяняць і распаўсюджваць зьмененыя вэрсіі.
Усе творы, якія перайшлі ў грамадзкі набытак, зьяўляюцца вольнымі матэрыяламі. Распаўсюд вольных матэрыялаў, якія не зьяўляюцца грамадзкім набыткам, ажыцьцяўляецца на падставе адмысловых ліцэнзійных дамоваў.
Ліцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і ліцэнзіі на вольнае праграмнае забесьпячэньне, ліцэнзіі на вольны зьмест могуць быць як «copyleft», так і ня copyleft. Ліцэнзіі на праграмнае забесьпячэньне часта падыходзяць да працаў іншых відаў.
Прыкладамі ліцэнзіяў «copyleft» зьяўляюцца Design Science License (DSL) и GNU Free Documentation License (GFDL).
FreeBSD Documentation License — прыклад ліцэніі, якая не падпадае пад статус copyleft.
Вольнымі матэрыяламі таксама зьяўляюцца публікацыі пад пэўнымі ліцэнзіямі Creative Commons, якія не абмяжоўваюць вольнае выкарыстаньне і мадыфікацыю.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вызначэньне «вольнага твору культуры» (анг.)