Войцех Каліноўскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.
Во́йцех Каліно́ўскі (па-польску: Wojciech Kalinowski; 16 красавіка 1823 — 7 кастрычніка 1895) — аптэкар, бурмістар Жэшува. З шляхецкага роду Каліноўскіх. Вучыўся ў Жэшуве, пасьля паехаў у Вену, дзе ў 1849 атрымаў ступень магістра фармацэўтыкі. Па сьмерці мужа свае жонкі Амэліі Гібль атрымаў у спадчыну аптэку. У 1859 стаў першым палякам прызначаным урадам на пасаду бурмістра. Але ў першых выбарах быў абраны ў Раду Гораду. Фактычна бурмістрам стаў толькі ў 1882. Пры ім было вылучана шмат інвэстыцыяў на будаўніцтва кашараў і шпіталяў. У лютым 1887 па стане здароўя падаў у адстаўку. Быў сябрам Таварыства Чырвонага Крыжа, Ашчаднае Касы, Павятовае Рады, Аддзелу Павятовае Рады.