Перайсьці да зьместу

Вепрынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ве́прынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар савету — пасёлак Майскі. Насельніцтва на 2010 год — 877 чалавек[1].

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзены пасёлак Лімень, які знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту[2].

5 сакавіка 2010 году ліквідаваная вёска Вепрын[3].

6 сакавіка 2012 году ліквідаваная вёска Ўшакі[4].