Ваўчанка (басэйн Нёмана)
Выгляд
| Ваўчанка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Падвялікае |
| Вусьце | Шчара |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 9 км |
Ваўча́нка — рака ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Даўжыня 9 км.
Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Падвялікае ў балоцістай мясьціне, упадае ў Шчару на паўднёвым усходзе ад вёскі Чарлёнка. Ад вытоку на працягу 8,2 км мае каналізаванае рэчышча. Каля вёскі Падвялікае на рацэ сажалкі (плошча 0,04 км² і 0,07 км²)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 90