Вацлаў Лаціна
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лаціна (неадназначнасьць).
Вацлаў Лаціна | |
Václav Lacina | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 ліпеня 1906 Глубока-над-Влтавай |
Памёр | 9 сьнежня 1993 (87 гадоў) Рожмітал-пад-Тжэмшынам |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, гумарыст |
Мова | чэская |
Дэбют | «Studentský časopis», 1922 |
Значныя творы | «Čtení o psaní» |
Узнагароды |
Ва́цлаў Ла́ціна (па-чэску: Václav Lacina; 9 ліпеня 1906, Глубока-над-Влтавай — 9 сьнежня 1993, Рожмітал-пад-Тжэмшынам) — чэскі празаік, паэт і гумарыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і судзьдзі; дзед — гісторык і пісьменьнік Ёзэф Лаціна(cs)[1].
Дзяцінства правёў у Воліню(cs). У 1925 року скончыў гімназію ў Празе. Скончыў юрыдычны факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1925—1929). З 1930 працаваў у судзе сьпярша ў Хэбе, з 1934 — судзьдзём. У 1945—1947 супрацоўнік міністэрства інфармацыі, у 1947—1948 раённы судзьдзя ў Празе, у 1948—1952 сакратар у міністэрстве юстыцыі. У 1952—1953 працаваў на Чэхаславацкім радыё(cs). Ад 1953 року заняўся творчасьцю. З 1973 року на пэнсіі. Жыў у Пржыбраме(cs), апошнія гады жыцьця правёў у доме састарэлых у Рожмітале-пад-Тжэмшынам.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вацлаў Лаціна найбольш праславіўся літаратурнымі пародыямі. Так, найпясьпяховейшым ягоным творам лічыцца «Чытанка пра напісанку» (чэск. Čtení o psaní)[2], у якой на адну тэму спарадаваныя стылі розных чэскіх літаратараў. Парадыйны характар мелі і творы «Юрыдычны додэкамэрон» (чэск. Dódekamerón juristický) і «Румпэнданцы» (чэск. Rumpendanti, у якой аўтар параду́е прыёмы навуковае фантастыкі.
Таксама тыповымі для яго былі сатырычныя тэксты, пісаныя зь левых пазыцыяў. У часы Першай рэспублікі высьмейваў найперш нацыянал-сацыялістаў, аграрыяў, сацыял-дэмакратаў і фашыстаў, па вайне — калябарантаў і спэкулянтаў. Таксама аб’ектам ягоных насьмешак былі мяшчане(cs), напрыклад у рамане-тэтралёгіі «Шляхецкія забаўкі» (чэск. Panstvo se baví: Snobi táhnou, Architekt Solness, mistr zednický, Poruč psu, Jsme tu ještě)[1].
У 1945 року ўвайшоў у першы склад рэдкалегіі сатырычнага часопісу «Дзікабраз(cs)».
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zježení (1925)
- Krysa na hřídeli (1926)
- Ozubené okno (1930)
- Plechový cirkus (1945)
- Železné koště (1947)
- Hřbitovní býlí (1951)
- Hovoří pan Jéminek (1951)
- Dnes a denně (1957)
- Malý atlas hub, tlam a pusinek (1959)
- Žlučové kameje (1965)
- Sekání dobroty a jiné básně (1992)
Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Snobi táhnou (1945)
- Architekt Solness, mistr zednický (1947)
- Čtení o psaní (1947)
- Slyš a piš (1949)
- Měšťanské besedy (1953)
- Pozůstalí (1956)
- Vandrovní knížka (1959)
- Poruč psu (1959)
- Jsme tu ještě (1961)
- Volšovská preludia (1962)
- Posada lhářů (1962)
- Rumpedanti (1962)
- Co vám mám povídat (1966)
- Dódekamerón juristický (1968)
- Doma ve Volyni (1986)
П’есы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cirkus plechový (1946) — зь Ё. Кайнарам(cs), З. Ваўржынам і інш.
- Tři satiry (1949)
Пераклады на беларускую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор «Зламаная ветка» Вацлава Лаціны пераклаў на беларускую мову Іван Навуменка[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Hemelíková, Blanka (27 лістапада 2006) Václav LACINA (чэс.) Slovník české literatury po roce 1945 Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Pešta, Pavel (1994) LACINA, Václav: Čtení o psaní aneb spisovatelem snadno a rychle (чэс.) Slovník české literatury. Slovník české prózy. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Лаціна, В. Зламаная ветка / Вацлаў Лаціна; пер. з чэш. І. Навуменка // Чэшскія і славацкія апавяданні : [пер. з чэш. і славац. моваў] / [склаў І. Мележ]. — Мн.: 1958. — С. 255—259.