Васіль Ліцьвінаў
Васіль Васільевіч Ліцьвінаў[1] нарадзіўся 23 траўня 1951 г. у г. Слоніме. Службу ў органах пракуратуры пачаў пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэта БДУ ў 1973 годзе. Да назначэньня на пасаду пракурора вобласьці прайшоў усе прыступкі службовай лесьвіцы: вучань пракуратуры Гарадзенскага раёна, памочнік пракурора Сьвіслацкага раёна, пракурор аддзела агульнага нагляду, старшы памочнік пракурора вобласьці па сыстэматызацыі заканадаўства, опэруліку і статыстыцы. У сьнежні 1980 г. прызначаны на пасаду пракурора Кастрычніцкага раёна м. Горадня. Са жніўня 1985 г. па чэрвень 1988 г. — пракурор Гарадзенскага раёна, а з чэрвеня 1988 г. па красавік 1998 г. узначальваў пракуратуру Ленінскага раёна м. Горадня.
Загадам Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 21.07.1998 прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці, а ў кастрычніку 2007 годе В. В. Літвінаў быў звольнены ад службы на пасадзе пракурова гарадзенскае вобласьці.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржаўны раднік юстыцыі 3 клясы. За дасягненьні ў дзяржаўнай службе ўзнагароджаны мэдалём "За працоўныя заслугі". Ганаровы працаўнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракураты Гарадзенскае вобласьці ў часы Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.