Перайсьці да зьместу

Варта законаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Варта Законаў»)

Ва́рта зако́наў (па-польску: Straż Praw) — вышэйшы орган выканаўчай улады Рэчы Паспалітай, створаны 23 сьнежня 1789 г. падчас Чатырохгадовага Сойма.

Першапачаткова выконвала дарадчыцкую функцыю пры каралі, замяняючы ліквідаваную Пастаянную Раду. У адпаведнасьць з Канстытуцыяй 3 траўня ператваралася ў вышэйшы орган выканаўчай улады, у чые функцыі ўваходзіла кантраляваць і арганізоўваць выкананьне прынятых Соймам пастановаў. Варта законаў ня мела права прымаць новыя ці зьмяняць старыя законы, абвяшчаць мір ці вайну, уводзіць ці адмяняць падаткі. Варта законаў могла весьці часовыя перамовы з замежнымі прадстаўнікамі, а таксама вырашаць надзённыя справы, неабходныя для забесьпячэньня спакою ў краіне паміж Соймамі.

У склад Варты ўваходзілі:

  • Кароль (старшыня);
  • Прымас;
  • 5 міністраў (мелі права дарадчага голасу): паліцыі, пячаткі, скарбу пячаткі, справаў замежных, справаў вайсковых і 2 сакратары.

На паседжаньнях «Варты» мусіў прысутнічаць маршалак соймавы, бяз права голасу, для таго, каб у выпадку небясьпекі ці хваробы караля склікаць пазачарговы Сойм.

Варце законаў падпарадкоўваліся 4 камісіі: Вайсковая, Скарбу, Адукацыі і Паліцыі.

Варта законаў спыніла дзейнасьць самароспускам 30 траўня 1792 г.

  • Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
  • Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002
  • Чудаков М. Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 г. Государственно-правовая характеристика. Минск 2005