Перайсьці да зьместу

Вароты ў пекла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

40°15′09,40″ пн. ш. 58°26′21,80″ у. д.HGЯO

Вароты ў пекла

«Варо́ты ў пе́кла»месца заляганьня прыроднага газу ў Дэрвэзе (Ахалскі велаят, Туркмэністан). Атрымала сваю назву з-за сталага гарэньня прыроднага газу, якое бесперапынна адбываецца з 1971 року.

Пасьля таго, як у 1971 савецкія навукоўцы адкрылі гэтае месца заляганьня[1], тут быў разьбіты лягер і ўсталяваны свідравальны станок. Неўзабаве пасьля пачатку здабычы газу зямля пад лягерам абвалілася. На шчасьце, ніхто зь людзей не загінуў, аднак на паверхню вырвалася значная колькасьць мэтану, пагражаючы вялізнымі экалягічнымі праблемамі і стаўшыся прычынаю сьмерцяў некалькіх жыхароў суседніх вёсак.

Тады навукоўцы вырашылі падпаліць атрутныя газы з утворанай пасьля абвалу зямлі дзіркі. Гэта было не найгоршае рашэньне на тле таго, што мэтан, які дасягнуў бы атмасфэры, стварыў небясьпечны парніковы эфэкт[2]. Чакалася, што агонь спыніцца празь некалькі дзён, аднак вялізныя паклады газу падтрымліваюць яго да сёньня[3].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. The Door to Hell: Take a look inside a giant hole in the desert which has been on fire for more than 40 YEARS (анг.). Daily Mail (27 July 2012). Праверана 10 кастрычніка 2012 г.
  2. The Gates of Hell" burning for 40 years in Turkmenistan (анг.). Reuters. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.
  3. What a ‘hell hole’! (анг.). Pakistan Daily Times (September 14, 2012). Праверана 11 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вароты ў пекласховішча мультымэдыйных матэрыялаў